Апостал дняЛюбасныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык мы маем адвагу перад Богам, і, чаго ні па…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал дня

Любасныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык мы маем адвагу перад Богам, і, чаго ні папросім, атрымаем ад Яго, бо трымаемся запаведзяў Ягоных і робім тое, што Яму падабаецца. А запаведзь Ягоная тая, каб мы веравалі ў імя Сына Ягонага, Ісуса Хрыста, і любілі адно аднаго, як Ён наказаў нам. І хто захоўвае запаведзі Ягоныя, той жыве ў Ім, і Ён у тым. А што Ён жыве ў нас, спазнаём па духу, які Ён даў нам.

Любасныя! Ня кожнаму духу верце, а выпрабоўвайце духаў, ці ад Бога яны, бо многа ілжэпрарокаў зьявілася ў сьвеце. Духа Божага (і духа аблуды) пазнавайце так: кожны, які вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці, ёсьць Божы; а кожны дух, які не вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці, ня ёсьць Божы, а гэта дух антыхрыста, пра якога вы чулі, што ён прыйдзе і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце.

Дзеці! Вы Божыя, і перамаглі іх; бо Той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьвеце. Яны ад сьвету, таму і гавораць па-сьвецку, і сьвет слухае іх. Мы Божыя: хто ведае Бога, той слухае нас; хто ня Божы, той ня слухае нас. Вось па гэтым пазнаём духа ісьціны і духа аблуды. (1 Ян. 3,21 – 4,6)