15 лютага ў грэка-католікаў Беларусі распачаўся Вялікі пост. Прыводзім расклад велікапосных службаў…
Адмысловай службай у першыя чатыры дні з’яўляецца Вялікі пакаянны канон св. Андрэя Крыцкага, які быў архібіскупам на востраве Крыт.
Вялікі пакаянны канон уваходзіць у склад велікапосных набажэнстваў і складаецца з 250 трапароў, або вершаў. У ім выкладаецца ўся гісторыя Старога і Новага Запаветаў, даюцца маральныя настаўленні вернікам.
Парафія Праведнага Язэпа і Парафія святога Міколы Цудатворцы 
ў капліцы Душпастырскага Цэнтра святога Язэпа 
(вул. Арджанікідзэ д. 6, ст. метро «Аўтазаводская») 
15-18 лютага 2021 г. (Панядзелак – Чацвер) 
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам св. Андрэя Крыцкага 
19 лютага 2021 г. (Пятніца) 
18:30 — ЛІТУРГІЯ РАНЕЙ АСВЯЧАНЫХ ДАРОЎ 
20 лютага 2021 г. (СУБОТА) 
18:30 — БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ св. ЯНА ЗАЛАТАВУСНАГА 
+ + +
Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі 
ў парафіяльнай капліцы на зав. Снежным, д. 7 (ст. м. Маладзёжная)
17 лютага 2021 г. (Серада) 
18:30 — ЛІТУРГІЯ РАНЕЙ АСВЯЧАНЫХ ДАРОЎ 
+ + +
Парафія Святога Духа 
ў ніжнім храме касцёла свв.Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) 
15-18 лютага 2021 г. (Панядзелак – Чацвер) 
18:30 — Павячэрніца з Пакаянным канонам св. Андрэя Крыцкага 
19 лютага 2021 г. (ПЯТНІЦА) 
18:30 — ЛІТУРГІЯ РАНЕЙ АСВЯЧАНЫХ ДАРОЎ