Навіны хрысьціянскага сьвету16.04.2021
Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абраны новым старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ). Выбары прайшлі 14 красавіка 2021 году на 80-м пленарным пасяджэньні біскупскай асамблеі. Пасяджэньне было прымеркаванае да 30-годдзя адраджэньня структураў Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Як паведмаляе Catholic.by, у пасяджэньні ўзялі ўдзел усе беларусія ярархі і Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Антэ Ёзіч. Прысутнічаў таксама архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які пасьля выхаду на пеньсію і адыходу ад пастырскага кіраўніцтва Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй працягвае выконваць шэраг функцый у структуры ККББ, у адпаведнасьці з яе Статутам.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі была створана ў 1999 годзе. Першым старшынём Канферэнцыі біскупаў быў абраны сьвятой памяці кардынал Казімер Сьвёнтак. Сёньня ў яе склад уваходзіць 8 ярархаў.
На пачатку пасяджэньня яго ўдзельнікі памаліліся за здароўе Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека), які нядаўна быў шпіталізаваны з пнеўманіяй ў адну з сталічных бальніц, а таксама за ўсіх хворых на каранавірус і за медычных работнікаў.
Галоўным пунктам павесткі 80-га пленарнага пасяджэньня канферэнцыі біскупаў стала абраньне новага старшыні, пасада якога вызвалілася пасьля выхаду на пеньсію архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з дасягненьнем ім 75-гадовага ўзросту.
У выніку галасаваньня новым старшынём Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі быў абраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Намесьнікам старшыні стаў біскуп Гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч, а Генеральным сакратаром ККББ быў абраны дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Разам яны складаюць Пастаянную раду ККББ.
Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які цяпер на пенсіі, застаецца старшынём Камісіі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў і Рады па справах экуменізму. Таксама ён быў абраны старшынём Камісіі па справах агульнага пастырства пры ККББ.
Удзельнікі пасяджэньня абмеркавалі правядзеньне сёлетняга Будслаўскага фэсту. Было вырашана, што традыцыйныя ўрачыстасьці ў Нацыянальным санктуарыюме Маці Божай Будслаўскай пройдуць 2 і 3 ліпеня ў звычайным фармаце, з захаваньнем належных санітарных прадпісаньняў і без правядзеньня арганізаваных пілігрымак. Ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку.
Для адзначэньня 30-годдзя ўтварэньня Менска-Магілёўскай Мітраполіі і адраджэньня структураў Каталіцкай Царквы ў Беларусі, а таксама 260-й гадавіны каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі было вырашана правесьці агульнанацыянальную ўрачыстасьць у Бялынічах (Магілёўская вобласьць), якая пройдзе 17–18 верасьня 2021 году.
Алег Буткевіч – адзін з самых маладых біскупаў ня толькі ў Беларусі, але і ў сьвеце. Ён нарадзіўся 18 сакавіка 1972 го