У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-…

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску

У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
 
На пачатку цэлебрацыі прадстаўнік Папы звярнуўся да ўдзельнікаў Эўхарыстыі з прывітальным словам:
«Я вельмі рады, што магу ўпершыню ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы на беларускай мове і маліцца за вас і за вашыя сем’і»,— сказаў Апостальскі нунцый. Гаворачы пра 30-годдзе адраджэння касцёльных структур у нашай краіне, ён адзначыў, што Касцёл у Беларусі, нібы евангельская закваска, паступова перамяняе і аднаўляе ў Хрысце ўсё беларускае грамадства.

http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/LwOdZu8PZIQ/index.php

У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску » Грэка-каталіцкая…

У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначал