Вербніца ў Полацкай парафіі
Полацкая парафія св. Язафата з’яўляецца адзінай супольнасцю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая мае асаблівы каляндар. Нерухомыя святы вернікі тут святкуюць паводле грыгарыянскага календара, а Вялікдзень і ўсе святы, якія адлічваюцца ў залежнасці ад даты Вялікадня – паводле юліянскага. Менавіта таму 25 красавіка 2021 г. парафія адзначала свята Уваходу Госпада нашага Ісуса Хрыста ў Ерусалім.
У гэтым часе для вернікаў адбыліся духоўныя навукі, якія правёў а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст. Лазарава субота і Вербная нядзеля сталі падставай для разважанняў над тэмамі ўдзячнасці і міласэрнасці. Айцец згадаў парады Папы Францішка, які шырока апісвае, як мы павінны рэалізоўваць міласэрнасць да іншых у нашым жыцці. Папа жадае звярнуць увагу на тры рэчы.
http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/Mglyce1cA34/index.php
Вербніца ў Полацкай парафіі » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа
Полацкая парафія св. Язафата з’яўляецца адзінай супольнасцю Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, якая мае асаблівы каляндар. Нерухомыя святы вернікі тут святкуюць паводле грыгарыянскага кален