«Слухайце Мяне вы, што імкнецеся за справядлівасцю і шукаеце Госпада. Паглядзіце на скалу, з якой вычасаны вы, і на глыбіню рва, з якога выкапалі вас. (…) Прыслухайся да Мяне, народ Мой, схілі да Мяне сваё вуха, люд Мой. Бо ад Мяне выйдзе закон і правасуддзе Маё стане святлом для народаў. Блізка Мая справядлівасць, узыходзіць Маё збаўленне. Мая рука будзе судзіць народы. Астравы будуць ускладаць надзею на Мяне і спадзявацца на Маю руку. (…) Маё збаўленне будзе трываць вечна, і не аслабне Мая справядлівасць. Слухайце Мяне вы, што ведаеце справядлівасць, народ, у сэрцы якога Мой закон. Не бойцеся людской ганьбы і не палохайцеся іхняга ліхаслоўя. Як вопратку, іх паточыць моль, і, як воўну, пажрэ іх чарвяк. Але Мая праўда будзе трываць навекі, а Маё збаўленне – ва ўсе пакаленні. Паўстань, паўстань, апраніся ў моц, сіла Гасподняя! Паўстань, як у даўнія дні, як за мінулыя пакаленні». (Iсая 51, 1-9)
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ