У Мінску з удзелам біскупа Касабуцкага ўшанавалі 500-годдзе выдання першага друкаванага малітоўніка на роднай мове
20 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі 500-годдзе з часу выдання Францішкам Скарынам «Малой падарожнай кніжыцы».
Надрукаваная ў 1522 годзе ў Вільні, яна стала, па сутнасці, першым малітоўнікам для вернікаў, выдадзеным на беларускай мове.
З нагоды юбілею выдання біскуп Касабуцкі ўзначаліў у Чырвоным касцёле цэлебрацыю святой Імшы, у якой бралі ўдзел святары лацінскага і ўсходняга абрадаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, вернікі з розных парафій сталіцы і госці.
http://svjazep.org/index.php?newsid=2694
У Мінску з удзелам біскупа Касабуцкага ўшанавалі 500-годдзе выдання першага друкаванага малітоўніка на роднай мове » Грэка-каталіцкая…
20 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага адзначылі 500-годдзе з ч