УСПАМІН ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ Ў ПРАЗЕ (Чэхія) —Прага далучылася да ўспаміну першадрукара, гуманіста, л…

УСПАМІН ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ Ў ПРАЗЕ (Чэхія) —Прага далучылася да ўспаміну першадрукара, гуманіста, літаратара, перакладчыка Францішка Скарыны.
20 студзеня 2022 г. у Празе, у старажытнай базыліцы св.  Пятра і Паўла на Вышэградзе, кардынал Дамінік Дука, Прымас Чэхіі, адслужыў Сьвятую імшу на ўспамін вялікага беларуса.
Эўхарыстыю канцэлебравалі Апостальскі Нунцый у Чэскай рэспубліцы арцыбіскуп Чарльз Бальво і Апостальскі экзарх для грэка-католікаў Чэхіі біскуп Ладзіслаў Гучко, генеральны вікары а. мітрат Васіль Слівацкі, вікары судзьдзя і дэкан Капітула Усіх Святых манс.  Мілан Хануш і іншыя сьвятары усходняга і лацінскага абрадаў з Прагі. На запрашэньне Яго Эмінэнцыі ў канцэлебры браў удзел айцец Андрусь Абламейка зь Мінска.