=Францішак назваў Патрыярха сваім “сябрам і братам” і адзначыў, што “добрыя асабістыя адносіны” паміж імі нарадзілася ўжо ў дзень папскай інаўгурацыі, а “выспявалі ў братэрскім сяброўстве падчас шматлікіх сустрэч”, якія адбываліся ў Рыме, Канстантынопалі, Іерусаліме, Асізі, Каіры, на Лесбасе і ў Бары.
= Двух іерархаў, як лічыць Францішак, аб’ядноўвае “ўсведамленне агульнай пастырскай адказнасці перад неадкладнымі выклікамі, з якімі сёння вымушана сутыкацца ўся чалавечая сям’я”.
“Я шчыра ўдзячны за прыхільнасць Усяленскага Патрыярха ахове стварэння і за яго разважанні на гэтую тэму, з якіх я так шмат даведаўся і на якіх працягваю вучыцца. З успышкай пандэміі і распаўсюджваннем яе драматычных наступстваў для здароўя, сацыяльнай і эканамічнай сфер, яго сведчанне і яго вучэнне аб неабходным духоўным навяртанні чалавека набылі яшчэ большую актуальнасць”, – адзначыў Пантыфік.
= Папа звярнуў увагу пра пастаянны напамін з боку Барталамея І аб неабходнасці “дыялогу ў міласэрнасці і ў праўдзе” як адзінага магчымага шляху да прымірэння паміж усімі хрысціянамі і для аднаўлення іх поўнай еднасці. У гэтым, паводле яго, дапаможа “агульнае перакананне, што блізкасць і салідарнасць паміж намі, хрысціянамі і паміж нашымі Цэрквамі, з’яўляюцца неабходным укладам ва ўсеагульнае братэрства і сацыяльнае сяброўства, у якіх так мае патрэбу чалавецтва”. (Аляксандр Амяльчэня – Vatican News)
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ