Святы Пасад: бамбардзіроўка дзіцячай бальніцы непрымальнаяДзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Франц…

Святы Пасад: бамбардзіроўка дзіцячай бальніцы непрымальная

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін выказаў абурэнне ў сувязі з бамбардзіроўкай дзіцячай бальніцы ва ўкраінскім Марыупалі, а таксама запэўніў у гатоўнасці Святога Пасаду пасярэднічаць у вырашэнні канфлікту паміж Расіяй і Украінай.
 
«Бамбардзіроўка дзіцячай бальніцы з’яўляецца непрымальнай і беспрычыннай», — сказаў кардынал Дзяржсакратар падчас сустрэчы з журналістамі, каментуючы паведамленне пра расійскі авіяцыйны ўдар па бальніцы з радзільным і педыятрычным аддзяленнем у Марыупалі.
 
Як паведаміла 10 сакавіка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, кардынал Паралін заўважыў, што прастора для перамоў з’яўляецца абмежаванай, аднак выказаў спадзяванне на тое, што ўсё ж атрымаецца прыйсці да перагаворнай пазіцыі.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2713

Святы Пасад: бамбардзіроўка дзіцячай бальніцы непрымальная » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа

Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін выказаў абурэнне ў сувязі з бамбардзіроўкай дзіцячай бальніцы ва ўкраінскім Марыупалі, а таксама запэўніў у гатоў