Папа: Езу, народжаны пад бомбамі ў Кіеве, змілуйся над наміСвяты Айцец завяршыў агульную аўдыенцыю, …

Папа: Езу, народжаны пад бомбамі ў Кіеве, змілуйся над намі

Святы Айцец завяршыў агульную аўдыенцыю, якая 16 сакавіка 2022 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, спецыяльнай малітвай аб міры і прабачэнні за вайну ва Украіне.

“Пане Езу, народжаны пад бомбамі ў Кіеве, змілуйся над намі. Пане Езу, памерлы на руках маці ў сховішчы Харкава, змілуйся над намі. Пане Езу, пасланы на фронт у дваццацігадовым узросце, змілуйся над намі. Пане Езу, які ў ценю Твайго крыжа яшчэ бачыш рукі са зброяй, змілуйся над намі. Прабач нам, Пане”, – маліўся Пантыфік.

Святы Айцец прасіў Езуса аб прабачэнні за тое, што “незадаволеныя цвікамі”, якімі прабілі Яго рукі, працягваем “упівацца кроўю загінулых, разадраных зброяй”; за тое, што рукі, дадзеныя людзям для таго, каб ствараць, “ператварыліся ў прылады смерці”.