Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Антэ Ёзіч адзначае 30-годдзе з дня прэзбітарскай хіратоніі,…

Апостальскі нунцый у Беларусі Архібіскуп Антэ Ёзіч адзначае 30-годдзе з дня прэзбітарскай хіратоніі, якую ён атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў г. Спліт з рук Архібіскупа Антэ Юрыча. =Грэка-католікі Беларусі шчыра віншуюць Уладыку Архібіскупа. =Малітву аб Божым блаславенні для служэння Прадстаўніка Папы Францішка ў Беларусі ўзначаліў архімандрыт Сяргей (Гаек) у Лідзе 26 чэрвеня ды ў Івацэвічах 27 чэрвеня. =28 чэрвеня 2022 г. грэка-католікі Мінска моляцця за Апостальскага нунцыя Архібіскупа Антэ на Боскай Літургіі ў 18:30, у Чырвоным касцёле – у ніжнім храме. Літургію узначаліць протапрэзбітар Цэнтральнага протапрэзбітарату – а. Андрэй Абламейка.