7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы6. Мадэль Ісуса для смерці і ўваскрасе…

7 біблейскіх мадэляў распаўсюджвання Валадарства ў цяжкія часы

6. Мадэль Ісуса для смерці і ўваскрасення.

Ісус вучыў сваіх вучняў, што чалавек павінен страціць сваю душу, ці жыццё, каб выратаваць яго (Марк 8:35).

Ісус стаў прыкладам такіх адносін самаадрачэння, калі ў Гефсіманскім садзе Ён сказаў Свайму Айцу: «Не Мая воля, але Твая хай будзе» (Лукі 22:42). Неўзабаве, пасля распяцця Ісуса на крыжы, Бог прадэманстраваў Сваё найвялікшае ў сусвеце дзеянне сілы, разбурыўшы смерць і явіўшы жыццё і нятленне, ці несмяротнасць, праз уваскрасенне Хрыста з мёртвых (2 Цім. 1:10).

Апосталу Паўлу таксама прыйшлося перажыць смяротны прысуд, каб навучыцца таму, як спадзявацца на Бога, Які ўваскрашае з мёртвых (2 Кар. 1:8–10).

Такім чынам, Царква часам перажывае пераможнае ўваскрашэнне пасля таго, што здаецца вялізнай паразай або смерцю яе служэння.