У Навагрудку адзначылі 600-годдзе каралеўскага шлюбу Ягайлы і Соф’і Гальшанскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Год гістарычнай памяці ў Навагрудку адзначылі 600-годдзе каралеўскага шлюбу, з якога пачалася дынастыя Ягелонаў

5 верасня у рэктаральным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку адзначылі 600-ю гадавіну гістарычнай падзеі, якая адбылася на гэтым месцы, а менавіта шлюбу паміж каралём польскім, вялікім князям літоускім Уладзіславам Ягайлам і князёўнай Соф’яй Гальшанскай.