Віншаванне ад імя грэка-католікаў.
Εις πολλά έτη Δέσποτα! – На многія леты, Уладыка!
Высокадастойны Мітрапаліт Юзаф,
ад імя святароў і вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі вельмі шчыра віншуем Вас у гэты момант накладання на вас мітрапалічага палія.
Палій (лац. palium) – як ў візантыйскай традыцыі омофор – знак асаблівага архіпастырскага клопату і служэння, але гэта і знак асаблівай сулучнасці (communio) з Папам Рымскім і Паўсюдной Царквой.
З Ecclesia Una, Sancta, Catholica et Apostolica – у багацці розных трыдыцый і абрадаў. Таму надзеты на Вас палій – крыніца нашай глыбокай радасці.
Гэтая духоўная падзея здзяйсняецца ў Дзень літургічнай памяці св. Яна Паўла ІІ, які аднавіў структуры Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Няхай Ягонае заступніцтва заўжды Вас суправаджае.
Εις πολλά έτη Δέσποτα! – На многія леты, Уладыка!
+архімандрыт Сяргей (Гаек)
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі