Няхай рука Твая будзе гатовая дапамагаць мне, бо я выбраў наказы Твае. Прагну, Госпадзе, збаўлення Твайго; закон Твой – радасьць мая (Пс 119, 173-174).
Што значыць любіць сябе?
З самага пачатку нашага жыцця мы прымаем любоў ад Бога і іншых людзей, перш за ўсё родных і блізкіх. Прымаючы іх любоў, мы рэалізуем сябе, вучымся прымаць і любіць сябе. Мы найлепш ведаем свае перавагі і недахопы, але любіць азначае прымаць, шанаваць і дараваць. Любіць сябе — значыць прыняць сваё жыццё як велічны дар Творцы, адкрыць сябе на любоў Божую і іншых людзей, цалкам аддаць сваё жыццё і ўсе свае клопаты Богу.
Любоў да сябе – гэта не самалюбаванне, эгацэнтрызм або нарцысізм, а пачуццё ўласнай годнасці, самапавага, самасвядомасць і гатоўнасць да самаахвяравання. Чалавек, які прымае, шануе і любіць сябе, здольны правільна прымаць, паважаць і любіць іншых людзей.
Ісус вучыць: «Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне». Хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і адкрыюся яму» (Ян 14, 21).