Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Імша па-беларуску адбудзецца ў касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме. Прамая трансляцыя з Вільні

У суботу 19 лістапада, у межах святкавання Апекаў Маці Божай, якія адзначаюцца ў Вільні на працягу тыдня з нагоды ўрачыстасці Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, у касцёле святой Тэрэзы пры Вострай Браме будзе цэлебравацца святая Імша на беларускай мове.