ДОБРЫЯ ВЕСТКІ з УСХОДУ: Першая гістарычная сустрэча Першаіерархаў Цэркваў сірыйскай традыцыі прайшла…

ДОБРЫЯ ВЕСТКІ з УСХОДУ: Першая гістарычная сустрэча Першаіерархаў Цэркваў сірыйскай традыцыі прайшла 16 снежня 2022 г. ў сядзібе Сірыйскага Патрыярхату ў Ачане каля Бейрута. =Асноўнай задачай гэтага мерапрыемства было сумеснае абмяркаванне выклікаў і праблем хрысціянскіх супольнасцяў на Блізкім Усходзе «ў святле агульнай духоўнай спадчыны і навучання Айцоў Царквы». =Па запрашэнні Патрыярха Сірыйскай Артадаксальнай Царквы Ігнація Яфрэма ІІ у ім прынялі ўдзел, між іншым, Патрыярхі: Сірыйска-каталіцкай Царквы Ігнацій Іосіф III Юнан, Мараніцкай Царквы кардынал Бешара Бутрас Раі, каталікос Асірыйскай Царквы Мар Ава III і патрыярх Халдэйскай каталіцкай Царквы кард. Луіс Рафаэль Сако – паведаміла місійнае агенцтва «Fides».