15 студзеня ў царконым каляндары (Усходніх Цэркваў і Лацінскай Царквы) УСПАМІН св. ПАЎЛА з ФІВАЎ (грец. Παῦλος ὁ Θηβαῖος), які лічыцца першым вядомым хрысціянскім пустэльнікам (228 – 341 гг.). ВІНШУЕМ Беларускіх Айцоў Паўлінаў – сярод якіх ёсць і грэка-католікі. =Ордэн Святога Паўла Першага Пустэльніка, (Ordo Sancti Pauli Primi Eremitae – OSPPE) таксама вядомы як Ордэн Паўлінаў — гэта духоўныя сыны святога Паўла Фівейскага.
=Бласлаўлёны Эўзэбій Эстэргомскі заснаваў супольнасць паўлінаў у палове XIII стагоддзя, збіраючы пустэльнікаў, рассеяных па лясах Венгрыі.
=Бласлаўлёны Эўзэбій Эстэргомскі заснаваў супольнасць паўлінаў у палове XIII стагоддзя, збіраючы пустэльнікаў, рассеяных па лясах Венгрыі.
=Кожны паўлінскі манах сузірае Бога ў малітве, у адзіноце, у супольнасці і спалучае гэта з душпастырскай працай. Айцы Паўліны асабліва вядомыя тым, што працуюць ў шматлікіх марыйных санктуарыях па ўсім свеце і распаўсюджваюць культ да Маці Божай, асабліва ў іконе Маці Божай Чэнстахоўскай. =Месца служэння Айцоў Паўлінаў у Беларусі: Карэлічы, Варонча, Гомель. (Гл. www.pauliny.by )