=У Мінску ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнства=-У СУБОТ…

=У Мінску ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў адбудзецца экуменічнае набажэнства=

-У СУБОТУ, 21 студзеня 2023 г. ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі – у межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў – пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.
Малітву ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
-Пачатак у 19:15.

-Экуменічнаму набажэнству ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе папярэднічаць святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў, якая распачнецца ў 18:30.