Што такое Божыя дабрадзейнасці і ў чым іх каштоўнасць?
У Ісусе Хрысце Бог аднаўляе страчаную ў выніку першароднага граху еднасць паміж чалавекам і Богам, аднак чалавек, страціўшы першасную ласку, стаў схільны да граху. Ведаючы пра цяжкасць духоўнай барацьбы з грахом, Госпад не пакідае чалавека сам-насам з праблемамі, але адорвае яго сваёй ласкай і дабрадзейнасцямі, каб, знаходзячыся ў еднасці з Богам, чалавек мог дасягнуць сапраўднага шчасця. Прымаючы ад Бога ласку і дабрадзейнасці, чалавек супрацоўнічае з імі і ўзрастае ў іх.

Дабрадзейнасць — гэта якасць, якая скіроўвае нас да Бога, яднае нас з Богам і змяняе нас. Развіваецца і ўдасканальваецца яна ў супрацоўніцтве з Божай ласкай.
Божыя дабрадзейнасці – гэта вера, надзея і любоў. Бог у сваёй бязмежнай любові даруе іх нам. Праз веру, надзею і любоў мы ўваходзім у адносіны з Госпадам Богам, становімся здольнымі жыць і дзейнічаць у Хрысце, прыпадабняцца да Бога, дасягаць абагаўлення.