2-га лютага – Сустрэча Госпада нашага Ісуса Хрыста (СТРЭЧАННЕ): Падчас свята Стрэчання, альбо, па-народнаму, Грамніцаў, мы асвячаем свечкі. У малітве на асвячэнне ёсць такія словы: “І дазволь літасціва, каб, як гэтыя свечы, што гараць бачным агнём і разганяюць начную цемру, так і сэрцы нашыя, прасветненыя нябачным агнём, якім ёсць святло Духа Святога, пазбеглі цемры граху, і ачышчаным вокам душы бачылі тое, што ёсць прыемным Табе і карысным для нашага збаўлення”.
Няхай жа асвячаныя свечкі, якія мы занясем да сваіх дамоў і будзем запальваць падчас асабістай ці сямейнай малітвы, нагадваюць нам пра патрэбу ў верным і вытрывалым чаканні Сустрэчы з Госпадам. (а. Андрэй Крот)