СТРЭЧАННЕ (2-га лютага – свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста) – у грэка-каталіцкіх парафіях і…

СТРЭЧАННЕ (2-га лютага – свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста) – у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дзень падзякі і малітвы за дабрачынцаў БГКЦ. “Падзячнай малітвай абдымаем усіх: святароў, дыяканаў, семінарыстаў, панамароў, манахаў і манахіняў, спевакоў (харыстаў), панамароў, катэхізатараў, валянцёраў… – усіх вернікаў і сяброў, хто добрымі справамі і словамі падтрымлівае нашае сведчанне Евангелля ў Беларусі” – сказаў архім. Сяргей у час Боскай Літургіі ў храме душпастырскага Цэнтра св. Язэпа ў Мінску, 2.02.2023. =Час святочнай малітвы працягваецца да 9 лютага (аддяння Свята) – далучыцца можа кожны.