11 лютага 1952 года ў зняволенні ў шпіталі савецкага лагера памёр Андрэй Цікота – беларускі дзеяч, каталіцкі святар усходняга абраду і адзін з творцаў беларускага хрысціянскага руху ХХ ст. Нарадзіўся ён 5 снежня 1891 года. У беларускім руху ўдзельнічаў яшчэ ў часы перад Першай сусветнай вайной. У 1918 годзе быў абраны сябрам Беларускай Народнай Рэспублікі. У міжваенны час быў генералам Ордэну айцоў марыянаў у Друі. У 1939 годзе прызнаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў усходняга абраду ў Маньчжурыі. Ужо пасля Другой сусветнай вайны яго затрымалі кітайскія камуністы і пераданы савецкім.
На радзіме ў Жодзішках гарадзенскімі грэка-каталікамі быў усталяваны сімвалічны памятны крыж архімандрыту Андрэю Цікоту. Асвячэнне помніка здзейсніў Апостальскі візітатар БГКЦ архімандрыт Сяргей Гаек, марыянін. Таксама ёсць памятны знак на былых лагерных могілках каля расійскага пасёлка Навачунка.