Грахі супраць першай Божай запаведзі Не май другіх багоў перада Мною. Не рабі сабе ніякай выявы ўся…

Грахі супраць першай Божай запаведзі

Не май другіх багоў перада Мною. Не рабі сабе ніякай выявы ўсяго, да таго падобнага, што ў небе высока, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе пад зямлёю. Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой. (Выхад 20, 3-5)

Малітва да Бога, у якой мы ўлічваем толькі ўласныя жаданні і не лічымся з воляй Бога і жаданнямі і патрэбамі іншых людзей, таксама грунтуецца на магічным мысленні, жаданні кіраваць іншымі і нават самім Богам.

Сталая малітва — гэта шчырая размова з Богам, поўная веры ў Яго блізкасць, прысутнасць і моц. Малітва, у якой мы цалкам аддаем нашы справы, клопаты і ўвесь свет у Божыя рукі. Бо Божая воля і сіла – па-над усё. Прыклад такой малітвы нам дае наш Збавіцель Ісус Хрыстос: “Ойча Мой! калі магчыма, няхай абміне Мяне чаша гэтая; але не як Я хачу, а як Ты” (Мц. 26, 39).

У Гасподняй малітве мы штодзённа праслаўляем Бога – “свяціся Імя Тваё”, давяраем Яму ўсё – “прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у Небе, так і на зямлі”, просім падтрымкі – “хлеба нашага штодзённага дай нам сёння», просім прабачэння і абяцаем змяніцца — «адпусці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым» і спадзяемся на дапамогу — «не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога».

Толькі ў Богу спачывае душа мая, бо ад Яго — цярплівасць мая. Сапраўды, Ён — Бог мой і збаўленне маё, абарона мая — не пахіснуся. (Пс. 62, 6-7)