АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы – велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў Сірыі. ===На пачатку лют…

АКАФІСТ Найсв. Багародзіцы – велікапосная міжканфесійная малітва за жыхароў Сірыі. ===На пачатку лютага 2023 г. на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі адбыўся моцна земляртус, у выніку якога загінулі дзясяткі тысяч людзей, а вялікая колькасць засталася без даху над галавой і без сродкаў для існавання. Найгоршая гуманітарная сітуацыя пасля стыхійнага бедства склалася ў Сірыі з-за таго, што краіна знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі, і гэта стварае перашкоды для аказання дапамогі пацярпелым. Каталіцкая Царква робіць усё магчымае для таго, каб дапамагчы тым, хто апынуўся ў патрэбе.Разам з матэрыяльнай дапамогай хрысціяне арганізуюць розныя формы малітвы. ===Цэрквы візантыйскай традыцыі (каталіцкія і праваслаўныя) карыстаюцца тэкстам Акафісту Найсвятой Багародзіцы. (Візантыйскія Цэрквы адзначаюць літургічны ўспамін Акафісту ў пятую суботу Вялікага посту – «Суботу Акафісту», але яго частку спяваюць у кожную папярэднюю суботу Вялікага посту). ===У міжнародную і міжканфесійную малітву за жыхароў Сірыі ўключаюцца і грэка-католікі Беларусі.