Наша жыццё ў гэтай вандроўцы не можа праходзіць без выпрабавання, паколькі праз выпрабаванні мы ўдасканальваемся. Той, хто не ведае выпрабаванняў, не можа спазнаць сябе. Ніхто таксама не можа дасягнуць вянка славы без перамогі. Перамагае ж праз змаганне, а змагацца можа толькі тады, калі апынецца перад выпрабаваннямі і непрыяцелем.
Хрыстос перамяніў нас у Сабе, калі дазволіў сатане выпрабоўваць Сябе. Мы чыталі ў Евангеллі, што Хрыстос зведваў выпрабаванне на пустыні. Так, Хрыста выпрабоўваў д’ябал. У Хрысце выпрабоўваўся і ты, паколькі Ён узяў ад цябе цела, а табе даў збаўленне; ад цябе Ён узяў смерць, а табе даў жыццё; ад цябе забраў знявагі, а табе даў гонар; а значыць, ад цябе ўзяў спакусу, а табе даў Сваю перамогу.
Калі мы вытрымалі ў Ім выпрабаванне, то ў Ім перамаглі і д’ябла. Бачыш, што Хрыста выпрабоўвалі, а не заўважаеш, што Ён атрымаў перамогу? Прызнай, што гэта цябе выпрабоўваюць у Ім і што ў Ім ты перамагаеш. Хрыстос мог бы трымаць д’ябла здалёк ад Сябе, аднак, калі б не вытрымаў выпрабавання, Ён не навучыў бы цябе, як перамагаць выпрабаванні.
Св. Аўгустын