У Мінску пройдзе цыкл лекцый па гісторыі хрысціянства на беларускіх землях

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску для ўсіх ахвотных пройдзе цыкл лекцый па гісторыі хрысціянства на беларускіх землях

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна ў Мінску з 15 сакавіка запрашае ўсіх ахвотных на цыкл лекцый, якія пазнаёмяць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства з X па XX стагоддзе на беларускіх землях.