Паглядзіце як выглядае драўляная барочная царква, якую аднавілі на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь» па інвентарных апісаннях храма, што існаваў у вёсцы з 1794 года. 18 сакавіка храм быў асвечаны ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы.
Па звестках 1763 года Хатынь уваходзіла ў парафію грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы Святога Мікалая Лагойскага дэканата. Гістарычны ўніяцкі храм Нараджэння Дзевы Марыі асвяцілі 6 лістапада 1794 года. Пасля ліквідацыі ў 1839 годзе ўніі і пераводу ўніятаў у праваслаўе ў Хатыні знаходзілася царква Раства Багародзіцы. Сярод прыхаджан налічвалася 25 мужчын і 25 жанчын.