6 траўня – памяць сьвятога і праведнага Ёва ШматпакутнагаСьвяты Ёў быў нашчадкам Язава, пятага пакал…

6 траўня – памяць сьвятога і праведнага Ёва Шматпакутнага

Сьвяты Ёў быў нашчадкам Язава, пятага пакаленьня пасьля Абрагама. Бог сьведчыў пра яго: “Быў гэта чалавек беззаганны, справядлівы і богабаязны і ўхіляўся ад зла” (Ёў 1.1).

Д’ябал яго выпрабоўваў: пазбавіў маёмасьці, забраў дзяцей, даў невылечную хваробу. Але мусіў адысьці пасаромлены, бо Ёў застаўся непахісным у сваёй праведнасьці. Бог спыніў выпрабаваньне і вярнуў Ёву ўсё, што той страціў, удвая.