МІНСКАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТОГА ДУХА СВЯТКУЕ 425-ГОДДЗЕ. =У Нядзелю Пяцідзесятніцы – 28 тра…

МІНСКАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТОГА ДУХА СВЯТКУЕ 425-ГОДДЗЕ. =У Нядзелю Пяцідзесятніцы – 28 траўня 2023 г. парафія Святога Духа адсвяткавала 425 год ад пабудовы парафіяльнага храму ў Мінску (1598 годзе – ужо пасля Берасцейскай царкоўнай уніі). =Боскую Літургію ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (на зав. Снежным д. 7) узначаліў і сказаў казанне канцлер грэка-каталіцкай курыі ў Мінску, протапрэзбітар Яўген Усошын у саслужэнні душпастыра грэка-каталіцкай парафіі ў Маладзечне а. Яўгена Маліноўскага і пробашча мінскай парафіі Святога Духа, протапрэзбітара Андрэя Абламейкі. =Пасля Літургіі былі зачытаныя Малітвы каленапрыкланення да якіх далучана песні усхвалення.Святкаванне працягнулася за братэрскай трапезай. =У Панядзелак Святога Духа Боская Літургія будзе служыцца (там жа) у 18:30.