+Прызначаны Апостальскі адміністратар “sede vacante” італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі н…

+Прызначаны Апостальскі адміністратар “sede vacante” італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі на Сіцыліі+ =19 чэрвеня 2023 Яго Святасць Папа Францішак Апостальскім адміністратарам “sede vacante” (вакантнай сталіцы) італа-албанскай епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі (Piana degli Albanesi) на Сіцыліі прызначыў кардынала Франчэска Мантэнэгра, архібіскупа-эмерыта архідыяцэзіі Агрыджэнта. ==Грэка-каталіцкая Царква ў Італіі, таксама вядомая як італа-грэцкая або італа-албанская Царква, з’яўляецца Царквой “свайго права” (sui iuris) у Сулучнасці з Папам Рымскім, але якая захоўвае ўласныя структуры, дысцыпліну, традыцыі і візантыйскую літургію. ==У цяперашні час, акрамя епархіі П’яна-дэльі-Альбанэзі, у Італіі існуюць італа-албанская епархія Лунгра (у Калабрыі) і экзархальны манастыр у Гротаферата (недалёка ад Рыма), якія карыстаюцца кананічнай аўтаноміяй, але большасць грэка-католікаў у Італіі – гэта ўкраінскія і румынскія імігранты, раскіданыя па ўсёй краіне.