30 чэрвеня 2023 г. пачынаецца фэст у Нацыянальным санктуарыюме ў Будславе, куды ў складзе пілігрымк…

30 чэрвеня 2023 г. пачынаецца фэст у Нацыянальным санктуарыюме ў Будславе, куды ў складзе пілігрымкі Полацак–Будслаў накіраваліся і некаторыя маладыя вернікі з розных грэка-каталіцкіх парафіяў.

Па традыцыі сёньня ўвечары (а 20-й гадз.) грэка-католікі будуць сьпяваць перад цудатворным абразом Апякункі Беларусі Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы, а заўтра ранкам а 6-й гадз. будзе адслужана Боская Літургія ў візантыйскім абрадзе.

Днямі ў Ватыкане з нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і 410-годдзя яго зьяўленьня ў Будславе Папу Францішку перадалі ў падарунак выяву Апякункі Беларусі. На фэст у Будславе прыбыў Папскі легат архібіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці, Прэфэкт дыкастырыі па справах Ўсходніх Цэркваў.

На партале Catholic.by з 14-й гадз. пачнецца прамая трансьляцыя з урачыстасьцяў у Нацыянальным санктуарыюме ў Будславе. Гл. па спасылках тут:
https://catholic.by/3/news/announcements/16076-budslau-2023-pramaya-translyatsyya-na-catholic-by