Дапушчаныя да прыняцця Цела Хрыста і адроджаныя ў жыццядайнай крыніцы, яны, поўныя надзеі, клічуць і…

Дапушчаныя да прыняцця Цела Хрыста і адроджаныя ў жыццядайнай крыніцы, яны, поўныя надзеі, клічуць і кажуць: «Я ўвайду ў цудоўны шацёр, у дом самога Бога» (пар. Пс 42, 5 Vlg.). Домам Бога, Яго цудоўнай святыняй з’яўляецца Царква, бо ў ёй гучыць «голас радасці і хвалы, і спеў святкуючых».

Вы ж, апранутыя цяпер у Хрыста, ідучы за нашымі ўказаннямі, сталі злоўленыя Божым словам, як рыбы з сетак гэтага свету, скажаце: «Вось у нас змяніўся натуральны бег рэчаў». Бо калі рыбу выцягваюць з мора, яна памірае. Аднак нас Апосталы злавілі і выцягнулі з мора гэтага свету, каб мы перайшлі ад смерці да жыцця. Пакуль мы былі ў свеце, наш зрок быў скіраваны да таго, што ўнізе, а жыццё наша праходзіла сярод бруду. Аднак паколькі нас дасталі з бездані, мы ўбачылі сонца, пачалі сузіраць праўдзівае святло, і, ахопленыя сапраўднай радасцю, кажам нашай душы: «Спадзявайся на Бога, бо яшчэ буду славіць Яго, збаўленне майго аблічча і майго Бога» (Пс 42, 6).

Св. Еранім