Сёння, у суботу, 15 ліпеня 2023 года, у горадзе Мінску, у храме
душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа, перад сабранымі
святарамі і вернікамі Грэка-каталіцкай Царквы, у прысутнасці
Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Антэ Ёзіча, быў
прачытаны Дэкрэт Дыкастэрыі для Усходніх Цэркваў ад 30 сакавіка 2023 года, у якім абвяшчаецца пра заснаванне, пастановай Рымскага Пантыфіка Папы Францішка, Апостальскай Адміністратуры для вернікаў каталіцкай Царквы візантыйскага абраду і прызначэнні Высокадастойнага Архімандрыта Сяргея Гаека, М.І.С, Апостальскім Адміністратарам гэтай Апостальскай Адміністратуры. .
Згодна з вымогамі канонаў 189 §1, 2 і 313 Кодэксу Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар Архімандрыт Сяргей Гаек кананічна заняў пасад ардынарыя Апостальскай Адміністратуры.
Сабраныя на малітве вернікі разам з ярархамі маліліся за Папу
Францішка, за Царкву, за супакой і еднасць у нашай краіне і ва ўсім свеце, за ўсіх людзей добрай волі.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ