У суботу, 15 ліпеня 2023 г., у Мінску, у храме душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа, перад сабран…

У суботу, 15 ліпеня 2023 г., у Мінску, у храме душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа, перад сабранымі святарамі і вернікамі Грэка-каталіцкай Царквы, адбылося абвяшчэнне Апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі.
У прысутнасці Апостальскага Нунцыя ў нашай краіне арцыбіскупа Антэ Ёзіча, быў прачытаны Дэкрэт Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў ад 30 сакавіка 2023, у якім абвяшчаецца пра заснаванне, пастановай Рымскага Пантыфіка Папы Францішка, Апостальскай адміністратуры для вернікаў Каталіцкай Царквы візантыйскага абраду і прызначэнні Высокадастойнага архімандрыта Сяргея Гаека МІС Апостальскім адміністратарам гэтай Апостальскай Адміністратуры.