26 – 28 ліпеня 2023: пешая пілігрымка з Друі ў Росіцу (якую арганізуюць Айцы марыяне). Пілігрымы кіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя і Антонія – мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму.
Пілігрымка распачнецца святой Імшой а 8:00 гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы пры даўнім кляштары марыянаў у Друі, а завершыцца 28 ліпеня святой Імшой для пілігрымаў а 18:00 гадзіне ў санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія ў Росіцы.
Працягласць пілігрымкі — 3 дні; маршрут: Друя – Мёры – Верхнядзвінск – Росіца. Традыцыйна, у пілігрымцы ўдзельнічае група грэка-католікаў.