31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны мучаніцкай см…

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адбыліся галоўныя ўрачыстасці з нагоды 80-й гадавіны мучаніцкай смерці манахінь Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, удзел у якіх узяў апостальскі адміністратар для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

У час Другой сусветнай вайны з 31 ліпеня на 1 жніўня 1943 г. у Батароўскім лесе каля Навагрудка гітлераўцы расстралялі адзінаццаць сясцёр назарэтанак з мясцовага кляштара, якія аддалі сваё жыццё ўзамен за 120 чалавек, арыштаваных і асуджаных на смерць.