З 17 па 20 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) адбыўся першы міжнародны фэстываль «Метастазіо без ме…

З 17 па 20 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) адбыўся першы міжнародны фэстываль «Метастазіо без межаў», падчас якога былі прэзэнтаваныя кантыкі супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя. Гэтая прэзэнтацыя адбылася ў рамках канцэрту 18 жніўня.

Выконваў духоўныя спевы хор Оперы і Філармоніі Падляскай з Беластоку, а вядучым канцэрту быў беларускі грэка-каталіцкіі святар з Кангрэгацыі рэдэмптарыстаў а. Сяргей Ганчароў.

Супрасльскія кантыкі з’яўляюцца сапраўдным скарбам спадчыны Ўніяцкай Царквы. Выкананыя ў барокавым стылі, яны паказваюць аб’яднанне заходняй музычнай культуры з візантыйскай царкоўнай традыцыяй тых часоў.