2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў…

2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў Мінску. З 1993 г. першы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 г. пасля цяжкае хваробы, якая развілася пасля аварыі, урачыста адсвяткаваўшы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага служэння. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

З яго ўдзелам і пра яго былі зняты некалькі відэафільмаў.