Руплівы святар заслугоўвае патройнай пашаны ад сваіх вернікаў: па-першае, яны павінны паважаць яго, бо ён замяшчае ім Хрыста, абвяшчае Яго пазнанне і перадае ласку; па-другое, таму што чалавек пабожны, руплівы сам мае ласку ў Госпада Бога; па-трэцяе, таму што ён працуе для іх і часта ахвяруе сваім уласным дабром для іх. Нялёгка знайсці людзей, якія б адпавядалі вышыні гэтага звання, якія былі б гатовыя да ўсіх цяжкасцей, звязаных з гэтай працай, якія хацелі б прайсці крыжовым шляхам самааддання.
Слуга Божы мітр. Андрэй Шаптыцкі