Калі падчас малітвы трэба падаць лекі ці аказаць іншую дапамогу патрабуючаму, ідзіце спакойна, ахвяруючы Богу споўнены чын, як быццам вы трывалі на малітве. Няхай дух ваш не турбуецца і не дакарайце сябе за грэх, бо вы пакінулі малітву, каб выканаць паслугу для патрабуючага. Бог не забываецца, калі пакідаеце Яго дзеля Яго ж самога, гэта значыць, калі пакідае адну справу Бога, каб выканаць іншыя.
Калі вы пакідаеце малітву дзеля дапамогі патрабуючаму, памятайце, што вы служыце самому Богу. Бо любоў важнейшая за ўсе прадпісанні. Дарэчы, усе прадпісанні існуюць для таго, каб дасягнуць любові. Паколькі любоў валадарыць, усё, што яна загадвае, трэба спаўняць.
Св. Вінцэнт дэ Поль