У Віцебскай дыяцэзіі абвешчаны конкурс да юбілею мучаніцтва Язафата Кунцэвіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Віцебскай дыяцэзіі абвешчаны літаратурна-мастацкі конкурс, прысвечаны юбілею мучаніцтва святога Язафата Кунцэвіча

Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі абвясціў літаратурна-мастацкі конкурс, прысвечаны 400-годдзю мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, біскупа, апекуна мясцовага Касцёла.