З нагоды таго, што 800 гадоў таму ў Грэча ў Італіі св. Францішак пажадаў згадаць Нараджэнне Госпада…

З нагоды таго, што 800 гадоў таму ў Грэча ў Італіі св. Францішак пажадаў згадаць Нараджэнне Госпада, заснаваўшы традыцыю ўстанаўлення ясляў, Папа Францішак пастанавіў:

Пачынаючы з 8 снежня 2023 г. – урачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (паводле рыма-каталіцкага календара), да 2 лютага 2024 г. – свята Стрэчання Гасподняга, вернікі Каталіцкай Царквы могуць атрымаць поўны АДПУСТ на агульных умовах, наведваючы храмы, якія належаць айцам францішканцам па ўсім свеце, і молячыся перад усталяванымі там ЯСЛЯМІ.

Таксама тыя, хто хварэе або фізічна не можа ўдзельнічаць у богаслужэннях, могуць скарыстацца дарам поўнай індульгенцыі, ахвяруючы свае пакуты Госпаду або здзяйсняючы практыкі набожнасці.

Папа Францішак выказвае надзею, што для ўсёй Францішканскай Сям’і і для кожнага брата і сястры гэта дасць магчымасць духоўна і фізічна далучыцца да юбілею і атрымаць духоўнае абнаўленне.

Каб атрымаць поўны адпуст, неабходна:
1) быць у стане асвячальнай ласкі пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень — можна зрабіць гэта загадзя),
2) прыняць Святое Прычасце,
3) памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца.