Рым. Царква св. Сяргея і Вакха. Выгляд мемарыяльнай пліты мітрапаліту Рафалу з полацкіх Корсакаў-Бабыніцкіх, спачыламу ў Рыме 28 жніўня 1640 года, з надпісам:
“Найлепшаму і Найвялікшаму Богу.
Рафал граф Корсак, архібіскуп кіеўскі і галіцкі, мітрапаліт усёй Русі, якога кароль польскі Жыгімонт ІІІ выслаў да Святога Пасаду дзеля вырашэння важных справаў і дзеля беатыфікацыі архібіскупа полацкага пакутніка Язафата Кунцэвіча. Старанна і паспяхова выканаў справы. Аздобіў гэтую царкву залатымі і срэбнымі дарамі і дом для манахаў Ордэну Св. Базыля Вялікага сваёй нацыі атрымаў ад Папы Урбана VIII. Заўчасна памёр і тут пахаваны.
Полацкія манахі ўсталявалі мэмарыяльную пліту 4 снежня 1673 года.”