Пчала так збірае мёд з кветак, што не робіць ім ніякай шкоды. Яна пакідае іх непарушнымі і свежымі, так, як іх застала. Праўдзівая ж пабожнасць робіць больш: не толькі не перашкаджае ніводнаму пакліканню, ніводнаму занятку, але наадварот, усё ўдасканальвае і ўпрыгожвае.
Так, як шляхетныя камяні, укінутыя ў мёд, набываюць большы бляск, яснеючы сваімі колерамі, так і пакліканне кожнага чалавека ўдасканальваецца і мае большы плён, калі спалучаецца з ім пабожнасць. Пабожнасць спрыяе таму, што кіраванне сям’ёй напаўняецца спакоем, што больш шчырай становіцца любоў сужэнцаў, а паслухмянасць больш поўнай, што ўсе іншыя заняткі становяцца больш прыемнымі, больш прывабнымі.
Таму памылкай, а нават ерассю з’яўляецца выключэнне пабожнасці з вайсковых казарм, з рамесніцкіх майстэрняў, з княскіх палацаў, з жылля сужэнцаў.
Св. Францішак Сальскі