23 студзеня 2024 году ў санктуарыі Падляшскіх мучанікаў-уніятаў у прыбужскай вёсцы Пратулін (Польшч…

23 студзеня 2024 году ў санктуарыі Падляшскіх мучанікаў-уніятаў у прыбужскай вёсцы Пратулін (Польшча, Сядлецкая дыяцэзія), што за 30 км ад Берасьця, адзначылі 150-ю гадавіну з часу мучніцкай сьмерці блаславёнага Вінцэнта Леванюка і 12-і яго паплечнікаў.

Вітаючы сабраных у Пратулінскім санктуарыі, біскуп Сядлецкі Казімеж Гурда заўважыў, што ўрачыстасьць у гонар мучанікаў зьяўляецца нагодай для таго, каб выказаць удзячнасьць грэка-католікам за іх вялікую любоў да Хрыста і Ягонай Царквы.

https://catholic.by/3/news/world/16836-u-polshchy-z-udzelam-ierarkha-adznachyli-spamin-muchanika-z-pratulina-150-yu-gadavinu-ikh-muchanitskaj-smertsi