Нядзеля сырапусная — ПАРАДАК ПРАБАЧЭНЬНЯ
Сьвятар робіць паклон перад людзьмі і кажа: Блаславіце, айцы сьвятыя і браты, і прабачце мне грэшнаму ўсё, што я зграшыў сёньня і праз усё маё жыцьцё словам, учынкам і думкаю і ўсімі маімі пачуцьцямі.
Людзі: Хай Бог прабачыць табе і зьмілуецца над табою, ойча сьвяты.
Затым робяць паклон перад сьвятаром і кажуць: Блаславі мяне, ойча сьвяты, і прабач мне ўсе мае грахі, якія я ўчыніў (учыніла) словам, учынкам і думкаю і ўсімі маімі пачуцьцямі.
Сьвятар: Хай Бог у міласэрнасьці Сваёй прабачыць усім нам і зьмілуецца над намі.