Ніхто не можа быць здатным да будучага жыцця, калі не падрыхтуецца да яго цяпер. Таму цяпер мы не толькі праслаўляем Бога, але і просім Яго. Хвалу мы ўзносім з радасцю, а малітву – з уздыханнямі. Нам паабяцана тое, чаго мы яшчэ не маем; але праўдзівы Той, Хто паабяцаў, таму мы радуемся ў надзеі. Так, мы ўздыхаем ад жадання таго, чаго ў нас яшчэ няма. І гэта добра для нас – цярпліва чакаць, пакуль не збудзецца абяцанае, бо тады прамінуць стогны і настане толькі праслаўленне.
Св. Аўгустын