З БУЛЫ СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА АБ ЮБІЛЕІ СВЯТОГО 2025 ГОДА
У гэтым паломніцтве я хацеў бы накіраваць асаблівае запрашэнне вернікам Усходніх Цэркваў, асабліва тым, хто ўжо знаходзіцца ў поўнай еднасці з Пераемнікам Пятра. Яны, якія так шмат пакутавалі, часта да самай смерці, за сваю вернасць Хрысту і Царкве, павінны адчуваць сябе асабліва жаданымі ў гэтым Рыме, які з’яўляецца Маці і для іх, і які захоўвае так шмат успамінаў аб іх прысутнасці.

Каталіцкая Царква, узбагачаная іх старажытнымі літургіямі, багаслоўем і духоўнасцю Айцоў, манахаў і багасловаў, хоча сімвалічна выказаць прывітанне ім і іх праваслаўным братам і сёстрам у той час, калі яны ўжо перажываюць паломніцтва Крыжовага шляху, падчас якога яны часта вымушаны пакідаць свае радзімы, свае святыя землі, з якіх гвалт і нестабільнасць гоняць іх у больш бяспечныя краіны. Для іх надзея быць любімымі Царквой, якая не пакіне іх, але рушыць услед за імі, куды б яны ні пайшлі, робіць знак Юбілею яшчэ мацнейшым.